Лукашэнка даў Сьледчаму камітэту доступ да сыстэмы відэаназіраньня

Адпаведны ўказ набыў моц 20 траўня.

Цяпер да «сыстэмы відэаназіраньня за станам грамадзкай бясьпекі» маюць доступ

  • міліцыя,
  • органы дзяржаўнай бясьпекі,
  • памежная служба,
  • Міністэрства надзвычайных сытуацый,
  • мытня,
  • прэзыдэнцкая служба бясьпекі,
  • Апэратыўна-аналітычны цэнтар,
  • Сьледчы камітэт.

Сыстэму відэаназіраньня з доступам дзяржаўных органаў пачалі ствараць у 2014 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзьверы курыі кінулі вазон вагой каля 7 кіляграмаў». Невядомыя напалі на касьцельны будынак у цэнтры Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мы вас бачым! Як Расея пашырае сваю сыстэму відэаназіраньня