Школьніцу асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» за «заведама ілжывы данос»: яна напісала заяву ў СК аб тым, што яе зьбілі міліцыянты
Суд Партызанскага раёну Менску асудзіў менскую школьніцу 2004 году нараджэньня паводле ч. 2 арт. 400 Крымінальнага кодэксу («Заведама ілжывы данос аб зьдзяйсьненьні злачынства, спалучаны са штучным стварэньнем доказаў абвінавачваньня») на 1 год 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле прэс-службы Вярхоўнага суду, школьніца «4 верасьня 2020 году наўмысна зьвярнулася ў Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту з заявай аб учыненых у дачыненьні да яе злачынстваў»: яна паведаміла, што ў жніўні 2020 году ў памяшканьні ЦІП ГУУС Менгарвыканкаму яе зьбілі дубінкамі невядомыя супрацоўнікі міліцыі, а таксама незаконна затрымалі і пазбавілі волі. На судзе школьніца нібыта цалкам прызнала сваю віну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзяржаўнае кіраваньне па-беларуску: гвалт ператвораны ў культВыклікаў ДАІ, затрымалі за «Пагоню», суд арыштаваў на 10 сутак
42-гадовы Віталь Рубец 16 траўня патрапіў у аварыю і выклікаў супрацоўнікаў ДАІ. Пры афармленьні дакумэнтаў супрацоўнікі ДАІ папрасілі яго зьвязацца з працадаўцам. Мужчына дастаў тэлефон, на якім была налепка зь гербам Пагоняй. Супрацоўнікі, згодна з рапартам, папрасілі зьняць «незарэгістраваную сымболіку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Адчуваньне, што мы ідзём да сур’ёзнай драмы». Былога дэпутата Антончыка пакаралі за камяні з «Пагоняй»Віталь Рубец адмовіўся. Тады яго затрымалі і адвезьлі ў Першамайскае РУУС, каб скласьці пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Абвінавацілі ў «пікетаваньні шляхам разьмяшчэньня налепкі з Пагоняй на чахле тэлефона».
Справу Віталя Рубца разгледзела судзьдзя Першамайскага раёну Менска Сьвятлана Чараповіч. Яна арыштавала менчука на 10 сутак, паведамляе «Вясна».
Затрыманым у першы дзень разгляду «справы студэнтаў» прысудзілі па 2900 рублёў штрафу
14 траўня каля суду ў Менску, дзе пачынаўся працэс у так званай «справе студэнтаў», затрымалі 14 чалавек. Частку адпусьцілі ў той жа дзень. Іх судзілі сёньня.
«Наша Ніва» паведамляе, што Савелію Дубовіку, Міры Булгакавай, Вользе Вайтовіч, Віктару Палтаржыцкаму, Кірылу Макаранку прысудзілі па 100 базавых велічынь штрафу (2900 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Віны не прызнаю. У чым вінавацяць, не разумею». На працэсе ў «справе студэнтаў» зачыталі абвінавачаньне і пачалі допыт сьведакВаўкавыск
Суд Ваўкавыскага раёну прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал «Волковыск для жизни Чат», паведамляе прэс-служба Генэральнай пракуратуры. З такой просьбай зьвярнулася пракуратура Ваўкавыскага раёну Горадзенскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Захоўваю дома ліст ад Лукашэнкі». Супрацоўніца «Нафтану» пасьля стрымаў з Ціханоўскім страціла працуВіцебск
«Віцебскай вясьне» стала вядома, што затрыманых 17 траўня ў Наваполацку экс-супрацоўніцу прадпрыемства «Нафтан» Алену Радзькову і актывіста Артура Сінегу падазраюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, яны могуць знаходзіцца ў СІЗА№ 2 Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Білі па шчыкалатках, захварэў на COVID-19» — мужчына, якога пасадзілі за скрыню ад тэлевізара, расказаў пра свой арыштЛіда
Напярэдадні ў Лідзе затрымалі актывіста Сяргея Сёмуху. Магчыма, справа тычыцца абразы судзьдзі Філатава ў пасьце ў сацсетцы «Однаклассники». Цяпер мужчына знаходзіцца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня.
Менск
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне ў Менску Аляксея Баркуна і Ірыны Коневай. Прычыны і падставы на гэты момант удакладняюцца.