Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з заявай, у якой прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ 21 чалавека.
Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», статус палітвязьняў нададзены
- Дзьмітрыю Абрамуку,
- Артуру Аміраву,
- Юрыю Бандарэнку,
- Аляксею Бараноўскаму,
- Валерыю Вішчэню,
- Сяргею Волкаву,
- Сяргею Гадыеву,
- Паўлу Двораку,
- Андрэю Драбатовічу,
- Віталю Кузьменку,
- Аляксандру Міронаву,
- Уладзімеру Панфіленку,
- Раману Паўленку,
- Яўгену Прывалаву,
- Сяргею Сакуну,
- Даніілу Скіпальскаму,
- Антону Сотнікаву,
- Аляксандру Сузько,
- Вадзіму Сьвіньцецкаму,
- Уладзімеру Талатыньніку,
- Вадзіму Якубоўскаму.
Усяго ў Беларусі праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 397 чалавек.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў, і спыніць палітычныя рэпрэсіі.