«Згодна з артыкулам 38 Закону „Аб сродках масавай інфармацыі“ ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюджваньне зьвестак ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, калі такая рэгістрацыя абавязковая», — пракамэнтаваў блякаваньне парталу Дзьмітры Брылеў, афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб фондзе BYSOL, які не зарэгістраваны ў Беларусі.
«Міністэрства інфармацыі на падставе інфармацыі Генпракуратуры прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да рэсурсу Тut.by», — кажа Брылеў.
BYSOL — фонд салідарнасьці, які фінансава дапамагае рэпрэсаваным беларусам, зьбіраючы добраахвотныя ахвяраваньні, ён зарэгістраваны як юрыдычная асоба ў Нідэрляндах. Паводле сузаснавальніка BYSOL Андрэя Стрыжака, ад сярэдзіны жніўня па канец сьнежня фонд выплаціў пацярпелым ад рэжыму амаль 3 мільёны эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
BYSOL: 63 сям’і палітвязьняў атрымалі дапамогу харчамі, перадачамі і грашымаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сайт Tut.by заблякавалі, многіх супрацоўнікаў затрымалі. Завялі крымінальную справу. У чым іх вінавацяць