Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі адрэагавала на «справу Tut.by»

Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава ў офісе парталу

Рэагуючы на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі заклікала да забесьпячэньня свабоды СМІ ў Беларусі.

«Беларускі партал TUT.BY — флагман беларускай журналістыкі на працягу 20 гадоў, яго чытаюць і шануюць большасьць карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне і многія за яе межамі, у тым ліку і дыпляматы, якія працуюць зь Беларусьсю. Свабода СМІ павінна быць забясьпечана, — адзначыла прадстаўніцтва на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.