Судовы канвэер у Беларусі, авіяўдары ў сэктары Газа. Найважнейшае за 15 траўня

Мікіта Залатароў (справа) у судзе ў лютым 2021

Падзеі 15 траўня 2021.

Фігурантцы «справы студэнтаў» Яне Арабейцы стала блага ў другі дзень судовага працэсу і ёй выклікалі хуткую ў суд.

У Гомлі асудзілі за хуліганства 23-гадовага Кірылу Брыгі на паўтара году «хатняй хіміі». Летась 16 жніўня падчас акцыі пратэсту ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды, выракі і затрыманьні 15 траўня: у падсуднай у «справе студэнтаў» Яны Арабейкі зьявіліся праблемы з сэрцам

У Магілёве асудзілі людзей, якія прыйшлі 12 траўня на пачатак суду над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Эўрапейскай Беларусі». Журналістаў Алеся Буракова і Ўладзімера Лапцэвіча арыштавалі на 20 сутак, старшыню мясцовай арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава — на 15 сутак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спаць не даюць, голымі ставяць у калідоры». Затрыманых каля суду над Севярынцам журналістаў, арыштавалі на 20 дзён

У Гомлі непаўналетняга палітвязьня Мікіту Залатарова пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе за напад на супрацоўніка СІЗА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17-гадовы палітвязень Мікіта Залатароў заявіў, што больш ня вытрымае ў адзіночцы

11 беларусаў трапілі ў шпіталь у выніку ДТЗ на Смаленшчыне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сутыкненьне фуры зь мікрааўтобусам на Смаленшчыне: 11 беларусаў трапілі ў шпіталь, адзін у вельмі цяжкім стане

Ізраіль нанёс авіяўдары па лягеры ўцекачоў і прэсавым комплексе ў сэктары Газа

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанёс авіяўдары па лягеры ўцекачоў і прэсавым комплексе ў сэктары Газа