Хлопчык выжыў, бо кватэра знаходзілася на 2-м паверсе.
Здарэньне адбылося ў Лунінцы на Берасьцейшчыне. Хлопчыка шпіталізавалі, а ў лякарні распавялі, што ноччу 8 траўня маці пакінула дзіця з 44-гадовым знаёмым па месцы яго жыхарства, каб пайсьці ў госьці, гаворыцца ў тэлеграм-канале Сьледчага камітэту.
Мужчына ў стане алькагольнага ап’яненьня скінуў дзіця з балькону. Хлопчыка паблізу дому знайшлі суседзі.
Лунінецкі раённы аддзел СК завёў крымінальную справу супраць мужчыны па ч. 2 арт. 149 (наўмыснае прычыненьне менш цяжкога цялеснага пашкоджаньня).
На допыце падазраваны растлумачыў, што быў п’яны і ня можа назваць прычыну свайго ўчынку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыкі: падлетак, які выратаваў брата ад пажару, застаецца ў цяжкім стане, але ёсьць станоўчая дынаміка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз эмодзі пад пастом пра міліцыянта ў маці-адзіночкі апісалі лядоўню, пральную машыну і тэлевізар