Тыдзень беларускага кіно на Свабодзе, ракетныя абстрэлы Ізраілю і Сэктару Газы. Найважнейшае за 10 траўня

Падзеі 10 траўня 2021.

Пачаўся тыдзень беларускага дакумэнтальнага кіно на сайце Радыё Свабода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэлы тыдзень на сайце Свабоды — сучаснае беларускае дакумэнтальнае кіно

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Эўропа павінна выступаць у абарону сувэрэнітэту Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўропе трэба выступаць у абарону сувэрэнітэту Беларусі, — прэзыдэнт Польшчы

Чэская грамадзкая арганізацыя «Чалавек у бядзе» узнагародзіла прэміяй Homo Homini чатырох сябраў беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе ўручылі прэмію, прысуджаную зьняволеным беларускім праваабаронцам

Радыкальны палестынскі рух «Хамас» заявіў, што 10 траўня абстраляў Ізраіль ракетамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хамас» заявіў аб ракетных абстрэлах Ізраілю. Ізраіль нанес удар па Сэктары Газы

Міністарка фінансаў Чэхіі Алена Шылерава заявіла, што яе краіна запатрабуе ад Расеі каля 47 мільёнаў даляраў кампэнсацыі за выбухі на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцы ў 2014 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія запатрабуе ад Расеі мільярд крон за выбухі ў Вэрбеціцах