«Дарога дадому». Рэжысэр: Арцём Лобач, Беларусь, 2020. Фільм даступны толькі 7 дзён

Глядзіце фільм, за які ў Расеі спрабавалі сёлета сарваць фэстываль дакумэнтальнага кіно «Артдокфест».

Сюжэт: 28-гадовы Павал пераехаў з Крыму ва ўкраінскае сяло пасьля анэксіі паўвострава. Але яму нялёгка інтэгравацца ў новае грамадзтва. Лягчэй быць аднаму. Паказ фільму на фэстывалі спрабавалі сарваць праз тое, што актывістам арганізацыі SERB не спадабаліся словы «анэксаваны Крым».


Фільм будзе даступны на сайце на працягу 7 дзён пасьля эфіру.

Гэтым фільмам адкрываецца тыдзень беларускага кіно, якія праводзіць тэлеканал «Настоящее время». Усе фільмы будуць даступныя таксама на сайце Свабоды, аднак толькі абмежаваны час.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэлы тыдзень на сайце Свабоды — сучаснае беларускае дакумэнтальнае кіно