Відэаапэратару з Горадні Андрэю Фралову прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту і 870 рублёў штрафу.
Такое рашэньне прыняў суд Лідзкага раёну 7 траўня. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць флэшку з відэазапісамі з камэры.
Справу разглядаў судзьдзя Максім Філатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 5 траўня: у Лідзкім раёне затрымалі журналіста Фралова, перадачы яму не прыняліАндрэя Фралова асудзілі паводле двух адміністрацыйных артыкулаў: за непадпарадкаваньне міліцыі (арт. 24.3 КаАП) і за абразу службовай асобы (арт. 23.5 ч 3).
Апэратара затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы Лідзкага раёну. Да суду ён заставаўся ў ізалятары.
Перадачы для яго не прынялі, бо «палітычным не паложана».