Больш за 400 тысяч беларусаў запісаліся ў чаргу на прышчэпку ад COVID-19

На атрыманьне вакцыны ад каранавірусу запісаліся больш за 400 тысяч чалавек ва ўсёй краіне, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Гэта вялікая колькасьць, лічыць намесьніца галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Ірына Глінская.

Яна сказала, што першы кампанэнт вакцыны атрымалі звыш 296 тысяч чалавек, другі — больш за 137 тысяч.

«Для дасягненьня мэты хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасьці», — сказала Глінская.

У Беларусі робяць прышчэпкі ад COVID-19 расейскай вакцынай «Спутник V».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што заходнія краіны нічым не дапамаглі Беларусі ў змаганьні з пандэміяй каранавірусу?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID у cьвеце: Крытычная сытуацыя ў Індыі; праваслаўныя адсьвяткавалі Вялікдзень