Трагедыя здарылася на скрыжаваньні вуліц Савецкай і Сялянскай.
Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму, 19-гадовы кіроўца на аўтамабілі Citroen выехаў на скрыжаваньне на чырвонае сьвятло і сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. У выніку сутыкненьня Citroen занесла на ходнік, дзе машына наехала на двух шасьцігадовых дзяцей — дзяўчынку і хлопчыка.
Дзяўчынка памерла ў машыне «хуткай дапамогі», хлопчык не пацярпеў.
Асьцярожна, на відэа момант наезду.