На падставе інфармацыі пра асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў міліцыі, судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, праваабаронцы прызналі палітвязьнямі траіх жыхароў Магілёва.
- Сяргей Скок — асуджаны судом Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці на 3 гады пазбаўленьня волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта)
- Вольга Клімкова — асуджана судом Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці на 3,5 года пазбаўленьня волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта)
- Максім Сяргеенка — асуджаны судом Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці на 3,5 года пазбаўленьня волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На Магілёўшчыне суд за абразу Лукашэнкі зрабілі закрытым. За лялькі на мастах вінавацяць жанчыну і двух мужчынТакім чынам, колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі цяпер складае 362 чалавекі.
У супольнай заяве праваабаронцы называюць перасьлед Сяргея Скока, Вольгі Клімковай, Максіма Сяргеенкі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірным выказваньнем думкі, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У МУС Беларусі патлумачылі, чаму міліцыянтаў абражаюць словы «дурань» і «ідыёт», а іншых людзей нібыта неПраваабаронцы патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў, спыніць крымінальны перасьлед у дачыненьні да іх і адмяніць артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сымбаляў і службовых асобаў.