У альбом увайшлі 14 песень, напісаных на вершы Ўладзімера Караткевіча. У адрозьненьні ад папярэдняга сольнага праекту Алеся Дзянісава, створанага на вершы Алеся Чобата, тут можна будзе пачуць шэраг інструмэнтаў. Напрыклад, віялянчэль, піша Hrodna.life.
Альбом пісаўся ў два этапы. Большасьць працы музыка зрабіў яшчэ ў лютым 2020 году, астатні матэрыял дапісваў у 2021 годзе. Музыка выклаў альбом у адкрыты доступ на YouTube.
У далейшых плянах Дзянісава - запіс міні-альбому з гуртом «DZIECIUKI» і завяршэньне «даўгабуда», як ён яго называе — другого альбому гурта «Людзі на балоце».
«Гурта няма і шмат чаго ўжо ня будзе зроблена, але нават з таго, што можна зрабіць, атрымаецца неблагі матэрыял».
Таксама музыка плянуе трэці сольны альбом — ужо на вершы горадзенскіх паэтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра гурту Dzieciuki дапыталі, ці плаціў ён штрафы за пакараных удзельнікаў пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лявон Вольскі, «Вольны хор» і «Вольны аркестар» прэзэнтавалі кліп на культавую песьню «Зямля». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данчык: «Цеплыня Лёні Барткевіча застанецца са мной назаўжды»