Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра гурту Dzieciuki дапыталі, ці плаціў ён штрафы за пакараных удзельнікаў пратэстаў


Музыка Алесь Дзянісаў. Архіўнае фота.
Музыка Алесь Дзянісаў. Архіўнае фота.

Лідэра гурту Dzieciuki Алеся Дзянісава ў Горадні выклікалі на допыт у міліцыю.

Журналіст і музыкант Алесь Дзянісаў раніцай пайшоў на допыт ва УУС Горадзенскага аблвыканкаму на допыт аб той жа сытуацыі, што і журналіст Ян Роман, якога затрымалі 17 сакавіка.

Пра гэта Дзянісаў напісаў у сваім фэйсбуку.

Допыт праводзіў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Дзянісаў хадзіў на яго без адваката. Пасьля допыту музыка вярнуўся дадому і сказаў, што пакуль ня мае статусу ў дадзенай справе. Сьледчыя органы праводзяць праверку фінансаваньня масавых пратэстаў.

Учора дома ў Дзянісава прайшоў агляд, забралі тэхніку: некалькі ноўтбукаў і мабільных тэлефонаў. На момант прыходу міліцыі дома была толькі 18-гадовая дачка, у яе прысутнасьці і праводзілі агляд.

Яна Романа затрымалі на вуліцы, дома правялі агляд, забралі тэхніку. Вядома, што яго дапытвалі ў сувязі з тым, што ён нібыта сплаціў штрафы за дзьвюх асобаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. На Романа не завялі справы, ён ня мае статусу, праводзіцца праверка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG