Афіцыйныя прафсаюзы пікетавалі пасольства ЗША

Прафсаюзны мітынг каля амэрыканскага пасольства. Фота Tut.by

Каля пасольства сабраліся некалькі соцень чалавек. Мітынг быў непрацяглым, паведаміў Tut.by.

Сёньня ж Фэдэрацыя прафсаюзаў на сваім сайце заклікала Злучаныя Штаты адмяніць незаконныя эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў.

«Гэтыя меры — ня што іншае, як эканамічная агрэсія і шантаж», якія «могуць пакінуць людзей бяз працы і заработнай платы», заявіла ФПБ.

Акцыя пратэсту каля пасольства ЗША праходзіла і ўчора. 30 красавіка там сабраліся паўтара дзясятка прыхільнікаў Лукашэнкі. Яны трымалі дзяржаўныя сьцягі, плякаты, скандавалі «Лукашэнка — наш прэзыдэнт». Акцыя была зьвязаная з інфармацыяй, агучанай у дзяржаўных СМІ, аб нібыта дачыннасьці прадстаўнікоў ЗША да плянаваньня спробы вайсковага перавароту ў Беларусі і ліквідацыі Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыхільнікі Лукашэнкі пікетавалі амбасаду ЗША ў Менску. Амбасада адказала: «​​​​​​​Двайныя стандарты кідаюцца ў вочы»

Раней афіцыйныя прафсаюзы заяўлялі, што сабралі больш за 1,1 мільёна подпісаў супраць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хімічны прафсаюз ФПБ выступіў супраць санкцый ЗША