У суботу 1 траўня акустычны онлайн-канцэрт заграе Зьміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 20-й гадзіне.
Акрамя сваіх вядомых песень Вайцюшкевіч выканае і новыя, піша арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.
Зьміцер Вайцюшкевіч стварыў больш за 20 сольных альбомаў і праграм на вершы беларускіх і замежных паэтаў.
Фэст «Артысты перамогі» ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гераіня жаночага маршу пратэсту зьнялася ў кліпе «Неверагоднасьць» да песьні Вайцюшкевіча. ВІДЭАУ гэты ж час маскоўскі тэатар прэзэнтуе спэктакль пра жнівеньскія падзеі ў Беларусі
Сёньня ж а 20-й гадзіне маскоўскі «Театр.doc» прэзэнтуе прэмʼеру спэктаклю «Соседи/ Суседзi»
Лекар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадусар, акторка, прыёмніца грузаў на менскім вакзале апавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць улетку 2020 году.
«Актор чуе ў навушніках голас героя і ўзнаўляе яго ў рэальным часе, што дазваляе забясьпечыць максымальную ступень перадачы маўленьня і інтанацыі „донара“», — гаворыцца ў анатацыі.