Выніковы канцэрт для Беларусі адбудзецца, як і летась, 30 красавіка. Паглядзець яго можна будзе бясплатна, але ва ўмовах канцэртнай блякады на фоне пандэміі ўдзельнікі гурту будуць удзячныя за любую падтрымку.
Трансьляцыя пачнецца а 20-й гадзіне паводле менскага часу на старонцы Лявона Вольскага ў сацсетцы Facebook. Пабачыць выступ змогуць толькі слухачы, якія фізычна знаходзяцца ў пэўнай краіне.
«Чаму не адзін канцэрт на ўсіх? Як і ў мінулы раз, хочацца дасягнуць індывідуальнасьці, як на жывых імпрэзах. Пагаманіць аб тым, як жывецца там і тут, аб перажываньнях, хваляваньнях і надзеях, адказаць на пытаньні і засьпяваць адмысловую праграму на аснове пажаданьняў гледачоў», — патлумачыў Лявон Вольскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лявон Вольскі выпусьціў новы альбом «Трыбунал» да Дня ВоліВіртуальны тур, які стартаваў 12 красавіка, ахапіў 21 краіну. Музыка паказаў новы альбом «Trybunał» і паўтарыў найлепшыя і любімыя песьні.
Маршрут ягоных канцэртаў быў такі:
- 12.04 — Данія, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя
- 14.04 — Польшча
- 15.04 — Украіна
- 17.04 — Латвія, Літва, Эстонія
- 20.04 — Бэльгія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Швайцарыя
- 22.04 — Аўстрыя, Нямеччына
- 24.04 — ЗША, Канада
- 27.04 — Англія, Ірляндыя
- 29.04 — Расея
- 30.04 — Беларусь.