Пра тое, што ён нібыта хацеў атруціць міліцыянтаў, цяпер размовы няма.
Як гаворыцца на сайце Сьледчага камітэту, у жніўні 2020 году абвінавачаны «аб’яднаў вакол сябе групу грамадзянаў для сумеснага ўдзелу ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Ён стварыў Telegram-чат, у якім заклікаў да арганізацыі дваровай супольнасьці з мэтай публічнага выказваньня сваіх грамадзка-палітычных поглядаў. Акрамя таго, заснаваў майстэрню для вырабу сымболікі, у тым ліку сьцягоў для разьмяшчэньня на фасадах будынкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцу муралу на «Плошчы перамен» у Менску ўзялі пад вартуПаводле сьледзтва, Латыпаў ініцыяваў правядзеньне сустрэч удзельнікаў групы, сумесны распаўсюд агітацыйнай прадукцыі, нанясеньне малюнкаў і надпісаў пратэставага характару. Усё гэта спрыяла «стварэньню ў грамадзян пратэставага настрою».
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, летась 15 верасьня ён аказаў «актыўны супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў, спалучаны з ужываньнем гвалту». Пры зносінах зь міліцыянтамі «паводзіў сябе з выклікам і агрэсіўна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справа Латыпава: «У чалавека, які прафэсійна займаецца зьнішчэньнем баршчэўніку, знайшлі хімрэактывы. Проста сьмешна!»Сьледзтва піша, што падчас збору матэрыялу на Сьцяпана, а таксама «праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства „Беларбо“, дырэктарам і бухгальтарам якога ён зьяўляўся, выяўленыя факты крадзяжу і неналежнага аказаньня паслуг, парушэньня правілаў абыходжаньня са сродкамі хімічнай аховы расьлін, іх незаконнага набыцьця і выкарыстаньня ў гаспадарчай дзейнасьці».
Колішні міністар унутраных спраў Юры Караеў сьцьвярджаў, што Сьцяпан Латыпаў увозіў у Беларусь небясьпечныя хімікаты, якімі нібыта хацеў «атруціць міліцыянтаў». Аднак у выніковым абвінавачваньні нічога падобнага няма. Ягоныя дзеяньні кваліфікаваныя паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўнік МУС Караеў пра падзеі пасьля 9 жніўня: «Я арганізоўваў ня гвалт, а ахову грамадзкага парадку»- чч. 1, 2 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя зь яўным непадпарадкаваньнем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады);
- ч. 2 арт. 363 (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананьні імі абавязкаў па ахове грамадзкага парадку);
- ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры).
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.
Сьцяпана Латыпава затрымалі летась 15 верасьня, калі ён ня даў сілавікам і камунальнікам зьнішчыць мурал з «дыджэямі пераменаў». Ад таго часу прадпрымальнік за кратамі.
Праваабаронцы прызналі Латыпава палітвязьнем.