Першы выпадак парушэньня дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь здарыўся ў нядзелю ў Берасьцейскай вобласьці каля пункту пропуску Перароў — Белавежа з Польшчай, інфармуе Памежны камітэт Беларусі. Жыхар Познані патлумачыў, што пасварыўся з бацькам і надумаў зьехаць працаваць у Беларусь. Ён сказаў, што ня ведаў, што мяжа ахоўваецца, таму не пайшоў на памежны пункт.
Другі выпадак здарыўся на мяжы зь Літвой. Літоўскія памежнікі паведамілі беларускім калегам пра невядомага з роварам, які незаконна прабраўся зь Літвы ў Беларусь і ўцёк у лес. У выніку пошуку мужчыну затрымалі за 200 мэтраў ад дзяржаўнай мяжы.
Парушальнікам аказаўся 48-гадовы грамадзянін Нідэрляндаў. Іншаземец расказаў, што хацеў пачаць «новае жыцьцё» ў Беларусі або Расеі, а трапіць у краіну законным спосабам ня мог.
Цяпер мужчыну чакае штраф, дэпартацыя і забарона ўезду на 5 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы зь Літвой затрымалі віцябляніна, якога вінавацяць у абразе камандзіра менскага АМАПу Балабы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ва Ўкраіне думаюць пра «пераварот» у Беларусі і пагрозу ўзброеных правакацый на мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выгналі на пляц трэніравацца са шчытамі». Гісторыя памежніка, звольненага пасьля 15 гадоў службы