Па дарозе ў Пінск міліцыянты спынілі аўтамабіль, якім ехалі фатограф Ільля Маліноўскі і апэратар Максім Гарчанок.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, іх даставілі ў Пінскі РАУС. Прычыны затрыманьня журналістаў-фрылянсэраў Ільлі Маліноўскага і Максіма Гарчанка пакуль невядомыя.
Іх пратрымалі ў міліцыі 8 гадзін і вызвалілі, забраўшы відэатэхніку і мабільныя тэлефоны.
Журналіст Ільля Маліноўскі, якога затрымалі пад Пінскам, распавёў, што за дзевяць гадзін у адзьдзяленьні міліцыі ім нават не далі вады папіць. Але больш за ўсё яго абурылі зьдзекі з беларускай мовы і патрабаваньні размаўляць па-расейску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактара баранавіцкай газэты 4 гадзіны апытвалі ў пастарунку за інтэрвію зь Ціханоўскай. Яму пагражае крымінальная справаУ адносінах да шэрагу супрацоўнікаў незалежных мэдыя па ўсёй краіне распачалі праверкі іх прафэсійнай дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі правялі ператрус у кватэрах журналістаў і офісе сьветлагорскага сайту «Ранак» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі фатографа-фрылансэра Валера Юдзіна