«Мы прапанавалі некалькі пляцовак для беларускага боку, якія адпавядаюць іх патрабаваньням. Я думаю, неўзабаве будзе створана рабочая група для рэалізацыі гэтага праекту. Высьветлім усе дэталі, якія могуць узьнікнуць па ходзе», — цытуе «Інтэрфакс» намесьніка кіраўніка транспартнага ведамства Аляксандра Пашывая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь перад альтэрнатывай. І ня толькі нафтавайУ прыватнасьці, разглядаецца варыянт стварэньня тэрміналу ў Фінскім заліве — пляцоўкі Усьць-Луга і Высоцк. Беларускі бок, па словах чыноўніка, пакуль не прыняў рашэньне што да прыярытэтнага варыянту. Аднак да лета пытаньне можа быць вырашана.
Сёлета ў лютым Расея і Беларусь падпісалі пагадненьне аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія порты. Дакумэнт прадугледжвае дастаўку амаль 10 млн тон мазуту, бэнзіну і алівы ў 2021-2023 гадах. Такім чынам у Менску адрэагавалі на ўвядзеньне санкцый Эўразьвязу — раней гэта рабілася праз тэрміналы краін Балтыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаліся пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у абыход краін Балтыі — праз РасеюПытаньне аб арганізацыі перааарыентацыі беларускіх угнаеньняў на Расею зьбіраюцца апрабаваць па прыкладзе перавалкі нафтапрадуктаў.