Блогеры клічуць у іранічныя падарожжы па Беларусі

Зімовая Зэльва, ілюстрацыйнае фота

Каманда ютуб-каналу «Жывы беларус» і канал грамадзкай ініцыятывы «Годна» пачалі сэрыю іранічных відэавандровак па Беларусі, якія выкладваюць у ютуб-канал «Годна».

Блогеры з Горадзеншчыны Андрэй Ігнацік і Ўладзіслаў Мігдалёнак запрашаюць у беларускамоўныя вясёлыя падарожжы па мясьцінах, якія самі яны добра ведаюць. Першы маршрут — Зэльва.

Невядома, якім будзе сёлета замежны турызм, але заўсёды застаецца варыянт вандровак па Беларусі, лічаць аўтары праекту. Уладзіслаў Мігдалёнак — вядомы фатограф, Андрэй Ігнацік — адзін зь вядоўцаў і выкладчык курсаў «Мова Нанова» ў Ваўкавыску.