«Стой, страляю!» Намесьнік дырэктара бізнэс-саюзу пра затрыманьне і турму. ВІДЭА

Алесь Герасіменка.

27 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі Алеся Герасіменку, намесьніка дырэктара Бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Падчас затрыманьня сілавікі пагражалі яму агнястрэльнай зброяй.

У менскай турме на Акрэсьціна і ў Жодзінскай турме Алесь Герасіменка сутыкнуўся як з ужо «звыклымі» нязручнасьцямі, такімі, як адсутнасьць матрацаў, перапоўненасьць камэраў і штодзённыя «расьцяжкі», так і з сапраўднымі катаваньнямі: чалавек з хворымі каленямі ўпаў і разьбіў галаву, пасьля таго як яго прымушалі прысядаць, а іншаму, які адмовіўся наступаць нагамі на бел-чырвона-белы сьцяг, паламалі руку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары падрабязна расказалі пра катаваньні ў ізалятарах на «сутках»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалай Казлоў: «Чалавека за пытаньне кінулі ў камэру голым. Фашызм адчувае сябе зусім камфортна ў ЦІПе, у СІЗА». ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Завялі ў душ і пачалі зьбіваць палкай. Маёр назіраў». Дзяніс Урбановіч пра зьдзекі ў Жодзіне