З такой заявай яна выступіла ў сталіцы Казахстану Нур-Султане, яе цытуе «Інтэрфакс».
«Калі складанасьці ўзьніклі ў Беларусі, калі былі праведзеныя несправядлівыя выбары, несвабодныя выбары, многія людзі былі арыштаваныя, да людзей вельмі дрэнна ставіліся, зь імі кепска абыходзіліся, на той момант тройка АБСЭ прыняла рашэньне прапанаваць сваю дапамогу ў фасілітацыі дыялёгу паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасьцю. Гэта прапанова застаецца сапраўднай », — сказала Ан Ліндзе журналістам у Нур-Султане ў панядзелак.
Яна таксама адзначыла, што спадзяецца на правядзеньне ў Беларусі «свабодных выбараў для ўсіх палітычных сілаў, якія могуць выказваць сваю волю свабодна, а таксама для тых людзей, якія хочуць вырашаць сваю будучыню, робячы свой уласны выбар».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзейная старшыня АБСЭ заклікала ўлады Беларусі прыняць прапанову БДІПЧ аб супрацоўніцтве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзейная старшыня АБСЭ расказала пра бясьпеку для Ціханоўскай і магчымасьць спыніць гвалт у Беларусі