Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі паведаміла пра 10 сьмерцяў за дзень

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 7 красавіка.

Згодна статыстыцы міністэрства, за дзень:

  • выявілі 1278 новых хворых,
  • 10 інфікаваных памерлі,
  • выпісалі 1243 пацыенты.

За ўвесь час:

  • 330 536 захварэлі,
  • 2314 памерлі,
  • 320 844 паправіліся і выпісаліся.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку ў заніжэньні лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзіўся строгі карантын, як у большасьці іншых краін Эўропы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Берасьцейшчыне пачынаюць вакцынаваць пажылых людзей ад COVID-19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International пра Беларусь у 2020-м: ганеньні на незалежныя аб’яднаньні, мэдыкаў, журналістаў і нечуваны гвалт