Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне пачынаюць вакцынаваць пажылых людзей ад COVID-19


Ілюстрацыйнае фота

У Берасьцейскай вобласьці пачынаецца вакцынацыя ад COVID-19 жыхароў, старэйшых за 61 год, і людзей з хранічнымі захворваньнямі, паведамляе БелТА са спасылкай на загадчыцу аддзелу эпідэміялёгіі абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Марыну Шыловіч.

Паводле Шыловіч, прышчэпкі ад COVID-19 у рэгіёне на сёньня атрымалі больш за 15 тысяч чалавек, і нейкіх непажаданых рэакцый не зарэгістравана. «Уся раней атрыманая вакцына расейскай і кітайскай вытворчасьці выкарыстана. Сёньня ў рэгіён дастаўлена чарговая партыя расейскай вакцыны "Спутник V" з 14 275 дозаў».

Вакцынацыя супраць COVID-19 у вобласьці пачалася ў студзені. Спачатку прышчаплялі мэдыкаў, потым пэдагогаў і сацыяльных работнікаў.

«Пасьля пажылых і людзей з хранічнымі захворваньнямі права бясплатнай вакцынацыі атрымаюць работнікі гандлю, грамадзкага харчаваньня, камунальных службаў — прадстаўнікі тых прафэсій, якія па родзе сваёй дзейнасьці кантактуюць зь вялікай колькасьцю людзей. Далей, ужо на платнай аснове, будуць прышчапляцца ўсе, хто жадае і ня мае мэдычных супрацьпаказаньняў да вакцынацыі. Для папярэдняга запісу на прышчэпку ад каранавірусу трэба зьвярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства», — патлумачыла Марына Шыловіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG