Зь менскага інтэрнату эвакуавалі 150 чалавек падчас пажару

Ілюстрацыйнае фота

У менскім інтэрнаце на вуліцы Гурскага ўвечары 5 красавіка адбыўся пажар, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

У дзевяціпавярховым будынку спрацавала пажарная сыгналізацыя. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца здарэньня, заўважылі дым з акна пятага паверху. Яны пабачылі, што ў адным з пакояў гарыць. Ратавальнікі эвакуавалі з інтэрнату 150 чалавек, у тым ліку 80 дзяцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На навабудзе Dana Holding у комплексе «Менск Сьвет» абарвалася мантажная люлька. Адзін будаўнік загінуў

Паводле МНС, пажар ліквідавалі ў 19:25, менш як праз 25 хвілін пасьля паведамленьня. Цяпер высьвятляюць прычыну пажару. Разглядаюць дзьве вэрсіі – кароткае замыканьне электраправодкі халадзільніка і неасьцярожнае абыходжаньне з агнём.