Здарэньне адбылося ў нядзелю, 4 красавіка, піша DW. На борце парома больш за 50 чалавек ехалі з гораду Нараянгандж у адміністрацыйную акругу Гопалгандж на рацэ Шыталакш’я.
Людзі спрабавалі пасьпець пераплысьці ў іншую акругу да таго, як у Нараянганджы пачнуцца жорсткія захады супраць каранавірусу. Ад гэтага паром аказаўся перапоўнены пасажырамі.
Нягледзячы на надвор’е, якое перашкодзіла ратавальнай аперацыі, жывымі выратавалі як мінімум 11 чалавек. Па словах прадстаўніка раёну Нараянгандж, некаторыя пасажыры змаглі дабрацца да берага самастойна. Пошукі працягваліся і пасьля зьмярканьня. Пацьверджана мінімум 5 сьмерцяў.
Паромамі ў Банглядэш карыстаюцца мільёны людзей. Ад 5 красавіка праз антыкаранавірусныя захады ўвесь пасажырапаток у межах краіны прыпыніцца на тыдзень — на такі тэрмін яны першапачаткова абвешчаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Суэцкім канале зьнялі зь меліны судна, якое блякавала рух амаль тыдзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку крушэньня цягніка на Тайвані загінулі дзясяткі пасажыраў