Швайцарыя пашырыла санкцыі супраць беларускага рэжыму. Трапіў пад іх і вядомы алігарх

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Бэрне, кастрычнік 2020

Швайцарыя дадала ў санкцыйны сьпіс супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі 29 асобаў і 7 кампаній.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, дадаючы, што ў пашыраны сьпіс трапіў бізнэсовец Мікалай Варабей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі ў дзеяньні. Блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец ня зможа набыць ва Ўкраіне банк

Франак Вячорка таксама адзначыў, што рашэньне аб пашырэньні санкцый было ўведзенае ў жыцьцё пасьля візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Бэрн раней у гэтым месяцы.

Швайцарыя абвясьціла 11 сьнежня, што далучаецца да санкцыяў Эўразьвязу, якія тады прадугледжвалі забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чалавек зь Беларусі, а таксама замарожваньне іх фінансавых актываў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарыя далучылася да санкцыяў Эўразьвязу з забаронай на ўезд і замарожваньнем актываў Лукашэнкі і яшчэ 14 чалавек