Футбольны сайт пазначыў Беларусь бел-чырвона-белым сьцяжком. ФАТАФАКТ

Скрыншот

Футбольны сайт ва Ўкраіне пазначыў беларускую зборную ў футболе бел-чырвона-белыым сьцяжком.

Так сайт пазначыў афіцыйную зборную Беларусі, якая грала ў аўторак адборачны матч на чэмпіянат сьвету са зборнай Бэльгіі.

Праўда, беларусы прайгралі бэльгійцам, лідэрам сусьветнага рэйтынгу зборных, зь лікам 0:8. Гэта найбуйнейшая параза зборнай краіны за ўсю гісторыю. Папярэдні антырэкорд належаў 2003 году, калі зборная Беларусі саступіла 0:5 у Аўстрыі.