Жыхары Бешанковічаў скардзяцца на ваду: сьмярдзіць, піць нельга. Некаторыя трапілі ў шпіталь

У Бешанковічах жыхары вуліцы Маладзёжнай масава скардзяцца на якасьць вадаправоднай вады.

Sputnik паведамляе, што ў шпіталь з атручэньнем трапіла як найменш 5 дзяцей.

Бешанковіцкі райвыканкам на сваім сайце пацьвердзіў гэтую інфармацыю.

Людзі сталі скардзіцца на дзіўны пах вады з-пад крану: паводле жыхароў, вада сьмярдзела ці то хлёркай, ці то бэнзінам, была дзіўнага колеру.

Старшыня райвыканкаму Віктар Грышан кажа, што вінаватая аварыя на водаправодных сетках у ноч з 29 на 30 сакавіка. Але жыхары мікрараёну цьвердзяць, што смурод зьявіўся яшчэ раней, 28 сакавіка.

На рамонце працуе аварыйная брыгада. Да дамоў арганізавалі падвоз пітной вады ў цыстэрнах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за няякасную ваду ў Менску