«Каляпс сыстэмы аховы здароўя». Мэдыкі запісалі відэазварот да міністра Піневіча

Міністар аховы здароўя Дзьмітрый Піневіч, жнівень 2020

Мэдыкі, якія зьехалі зь Беларусі за мяжу пасьля рэпрэсій, запісалі відэазварот да міністра аховы здароўя Дзьмітрыя Піневіча.

«Таксычная абстаноўка, якую вы ствараеце, хлусьня, беспрынцыповасьць і паказуха прывялі да каляпсу сыстэмы аховы здароўя».