Салюты па ўсім Менску ў гонар Дня Волі. ВІДЭА

Ілюстрацыйнае фота

А 23.34 24 сакавіка ў розных раёнах беларускай сталіцы запусьцілі салюты.

Сьвяткаваньне Дня Волі пачалося за некалькі хвілін да надыходу 25 сакавіка. А 23.34 у розных раёнах Менску людзі пачалі запускаць салюты ў гонар сьвята.

Час выбралі нездарма — гэта нумар артыкулу ў старым адміністрацыйным кодэксе, па якім судзілі абсалютную большасьць затрыманых на акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Сайт «The Village Беларусь» сьцьвярджае, што феерверкі паляцелі ў неба як мінімум у 15 месцах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці стаў Дзень Волі народным сьвятам? Дыскусія аналітыкаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады адмовілі арганізатарам Дня Волі ў Менску і Магілёве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БЭ-ЭН-ЭР. Вымаўляйма (і перакладайма на іншыя мовы) правільна