Дзень волі: учора, сёньня і назаўсёды

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму ўлады забаранілі сёлета сьвяткаваньне Дня волі? Ці стала гэтае сьвята народным, ці адбылося зь ім тое ж, што адбылося зь бел-чырвона-белым сьцягам? Ці нападае афіцыйная прапаганда на БНР гэтак жа зацята, як на бчб-сьцяг? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.