Ужо сёньня: гадавіна пачатку паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі

Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі

Падзеі 24 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі​.

Дата дня


24 сакавіка 1794 году ў Рэчы Паспалітай пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла на мэце скасаваць Першы і Другі падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нью-Ёрку ўсталююць бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму. Іх аўтар прайшоў праз Акрэсьціна

Таксама ў гэты дзень

1882Робэрт Кох абвясьціў аб адкрыцьці бактэрыі сухотаў.

1919 — у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.

1984 — першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.

1996 — на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Незалежнасьці і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Дзень Волі — 1996 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Вясна-96».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ-12 фактаў пра Менскую Вясну-1996

1999 — Пачатак бомбавых удараў NATO па Югаславіі.

2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў («тульпанавая рэвалюцыя») быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

2006 — у Менску пасьля 4 дзён існаваньня ўлады разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 урокаў Плошчы-2006

2011 — у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых дваіх актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турмы вярнулі Зьмітру Дашкевічу Эвангельлі, якія ён пасылаў палітвязьням

У гэты дзень нарадзіліся

1945Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

1949Нік Лоў, брытанскі сьпявак.

1956Стыў Балмэр, прэзыдэнт карпарацыі Microsoft у 2000–2014 гадах.

У памяці

1905 — памёр Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 лютага 1828 нарадзіўся Жуль Вэрн

1980 — памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык.

Your browser doesn’t support HTML5

1962. Пятрусь Броўка пра Нью-Ёрк