У ПАРЭ ўхвалілі даклад з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Заля пасяджэньняў ПАРЭ

Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 22 сакавіка ўхваліў даклад «Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня», перадае БелаПАН.

Камітэт заклікаў беларускія ўлады «вызваліць усіх палітвязьняў, спыніць акты катаваньняў, забясьпечыць справядлівы судовы разбор і свабоду СМІ».

«Усе краіны павінны мабілізавацца для вызваленьня палітычных зьняволеных і супраць адвольных рэпрэсій», — напісала аўтарка дакладу Аляксандра Люі напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

ПАРЭ разгледзіць даклад падчас вясновай сэсіі ў красавіку.

Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы таксама падтрымаў ініцыятыву Эўрапейскага парлямэнту аб стварэньні міжнароднай кансультацыйнай плятформы для збору доказаў сурʼёзных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ЗША — Макею: Неабходна вызваліць усіх палітвязьняў. Макей: Ціск контрапрадуктыўны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што казалі ў Вільні на Форуме Каліноўскага з удзелам Ціханоўскай, амбасадаркі ЗША і прадстаўнікоў ЭЗ