Помнік уяўляе сабой 3,5-мэтровае каванае арэхавае дрэва. Кошт — 12 тыс.рублёў, грошы далі прадпрыемствы-спонсары, якія не называюцца, рэшту аплаціў раённы бюджэт.
У Камянцы растуць арэхі з асабліва буйнымі пладамі, адсюль і ідэя помніка, які сайт kamenec.by апісаў як «першы помнік у райцэнтры, які можна назваць сучаснай гарадзкой скульптурай».
Вакол помніка агароджа, побач — відэакамэра.
Камянецкі сайт адзначае, што ў сьвеце толькі тры помніка грэцкаму арэху: у Канадзе, Турэччыне і ва Ўкраіне. Але там помнік самому арэху, а ў Камянцы — менавіта дрэву.
Якую яшчэ ежу ўвекавечылі ў помніках у Беларусі:
- згушчонку — у Рагачове
- бульбу — у Бярозаўскім раёне
- яблык — на Шаркаўшчыне
- вішню — у Глыбокім (у гонар згушчонкі зь вішнёвым смакам)
- агурок — у Шклове і на Століншчыне
- яйка — у Салігорску
- рэпку — у Вілейцы