Пра гэта паведаміў Аляксей Тупіцын, дырэктар «Цэнтру грамадзянскага садзеяньня», які выступіў арганізатарам імпрэзы.
Ён удакладніў, што ў тэлефоннай размове кіраўнік гораду спаслаўся на ціск мясцовага ФСБ і на асьцярогі, што будуць раздавацца «агітацыйныя» матэрыялы. Фармальная прычына адмовы ў правядзеньні масавага мерапрыемства — тое, што заяўка была пададзена менш, чым за 10 дзён.
Назіраньні за Месяцам у рамках «Сусьветнай ночы тратуарнай астраноміі 2021» плянаваліся ў 14 населеных пунктах Іркуцкай вобласьці. Яе арганізавалі Іркуцкі плянэтарый і Іркуцкае рэгіянальнае астранамічнае таварыства.
У горадзе Ўсць-Куце, дзе няма грамадзкага тэлескопу, плянавалі на выдзеленай пляцоўцы ўсталяваць два тэлескопа, адзін з якіх быў набыты спэцыяльна пад гэты праект.
Заяўка была пададзеная за пяць дзён на стандартным блянку, да яе былі прыкладзеныя копіі дазволаў на акцыю з іншых гарадоў, дзе яе не адмянілі. Аляксей Тупіцын раней праводзіў пікеты ў падтрымку зьняволенага расейскага палітыка Аляксея Навальнага.