Пад’езд у Менску аздобілі партрэтамі палітвязьняў. ФАТАФАКТ

Партрэты палітвязьняў у менскім пад’езьдзе

Разам з партрэтамі палітвязьняў вывесілі і артыкулы з Канстытуцыі.

У пад’езьдзе аднаго з дамоў Заводзкага раёну Менску жыхары ўпрыгожылі сьцены партрэтамі беларускіх палітвязьняў з апісаньнем іхных гісторыяў. Таксама тут на ўлётках разьмясьцілі артыкулы Канстытуцыі Беларусі аб правах і свабодах грамадзянаў.

На гэты момант палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі прызналі 288 чалавек. Заведзена больш за 2300 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў.

Дагэтуль няма ніводнай справы па расьсьледаваньні гвалту сілавікоў, катаваньняў і сьмерцяў людзей падчас разгону пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трэба атакаваць». Адзін зь лідэраў сэрбскай рэвалюцыі — пра Беларусь, «руку Масквы» і стратэгію перамогі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што пішуць жанчыны-палітвязьні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сілавікоў з чатырох навінаў тры — пра затрыманьне пратэстоўцаў. Што статыстыка МУС кажа пра «стабільнасць»