У мінулую суботу ў Менску затрымалі як найменей 7 чалавек, — валянтэры

Жаночая акцыя пратэсту ў Менску. Архіўнае фота.

 Паводле звестак праваабаронцаў і валанцёраў, у суботу сілавікі затрымалі не менш за сем чалавек. Чатыры зь іх— жанчыны.

Прозьвішчы публікуе тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых».

У прыватнасьці, ва ўправу міліцыі Кастрычніцкага раёну Менска 22-гадовая даставілі Кацярыну Атрахімёнак, якая ўжо пяць разоў была асуджаная па адміністрацыйных артыкулах і правяла пад арыштам агулам 55 дзён.

Ва УУС Савецкага раёну Менска даставілі Івана Жука. Дома ў яго засталіся цяжарная жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

Са сваёй кватэры даставілі ў міліцыю Фрунзенскага раёну, а затым у ізалятар часовага ўтрыманьня Тацяну Ланкоўскую. Суд над ёй павінен прайсьці ў панядзелак, 22 сакавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышт праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай працягнулі на 3 месяцы да 17 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За сьцяг на вакне, якога ня бачна з вуліцы, затрымалі маці 5 дзяцей і арыштавалі бацьку