Арышт праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай працягнулі на 3 месяцы да 17 чэрвеня.

Марфа Рабкова

Гэта будзе 9 месяцаў з дня затрыманьня.

Каардынатарка валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфа Рабкова ўжо больш за 6 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна» ў сваім Тэлеграм-канале.

Спачатку ёй выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 крымінальнага кодэксу (Навучаньне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаваньне такой дзейнасьці).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Рабкову абвінавацілі ў распальваньні варожасьці і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі

У лютым, калі заканчваўся тэрмін утрыманьня пад вартай, ёй выставілі абвінавачаньні яшчэ па двух артыкулах. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.