20 сакавіка на фэсьце «Артысты Перамогі» выступяць Вераніка Круглова і Валерыя Дэле

Заснавальніца і лідэрка гурту KRIWI Вераніка Круглова выступіць у суботу а 20-й гадзіне ў дуэце зь «менскай соўл-прынцэсай» Валерыяй Дэле, вакалісткай першага беларускага соўл-праекту Dee Tree і заснавальніцай праекту Minsk Gospel House Project.

Сьпявачкі выпадкова сустрэліся на дэманстрацыі ў Бэрліне і вырашылі разам праз музыку выказаць свае пачуцьці да таго, што адбываецца ў Беларусі.

Пасьля таго, як 2 сакавіка ў клюб, дзе здымалі наступную сэрыю канцэртаў з удзелам у тым ліку брэсцкіх рокераў «Дай дарогу!», прыйшлі сілавікі, праект у межах Беларусі часова прыпыніўся ў мэтах бясьпекі. Але ён здабыў другое жыцьцё з дапамогай беларускіх музыкаў, якія цяпер за мяжой.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў

Фэст «Артысты перамогі»​ ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не сумую па Акцябрскім». Як правінцыйны блогер зьехаў зь Беларусі і стварае хіты з опэрнай сьпявачкай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 23 студзеня стартуе онлайн-праект #АртыстыПерамогі. Першым выступіць рагачоўскі Тor Band