Справу разглядала судзьдзя Натальля Козел. На працэсе прысутнічаў прадстаўнік АУС Горадзенскага аблвыканкаму Андрэй Пігульскі. Сьведкам праходзіў міліцыянт Ленінскага РАУС Вадзім Налівайка.
Адміністрацыйную справу завялі ў дачыненьні да рэдакцыі Hrodna.life, а таксама да галоўнага рэдактара Аляксея Шоты. Прычына — на сайце знайшлі тры матэрыялы са спасылкамі на тэлеграм-канал, які летась улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Іх разьмясьцілі ў красавіку і чэрвені мінулага году.
Шота адзначыў у судзе, што тады тэлеграм-канал яшчэ ня быў унесены ў «экстрэмісцкі сьпіс». Да таго ж пасьля забароны гэтага каналу рэдакцыя выдаліла ў сябе на сайце ўсе згадкі, якія змагла знайсьці. Сьвядома, мэтанакіравана і наўмысна гэтыя матэрыялы не распаўсюджвалі.
Адвакат Шоты Аляксандар Бірылаў адзначыў, што пасьля абнаўленьня КаАП сёлета там не засталося артыкула 17.11, паводле якога судзяць Шоту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні пачаўся суд над галоўным рэдактарам Hrodna.life за матэрыялы з «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу29 студзеня ў рэдакцыі парталу правялі агляд, вынялі ноўтбук, фотаапараты, квадракоптэр, флэшкі, выдадзеныя рэдакцыяй календары і часопісы. Агляд правялі без супрацоўнікаў рэдакцыі, але з супрацоўнікамі АМАПу.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.