Amnesty International заклікала вызваліць Ігара Банцэра

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала вызваленьня музыкі Ігара Банцэра.

«Панк-музыка Ігар Банцэр галадае з 3 сакавіка ў знак пратэсту супраць свайго працяглага ўтрыманьня па надуманых крымінальных абвінавачаньнях, — адзначае сайт арганізацыі. — Ён апынуўся за кратамі выключна за рэалізацыю правоў на свабоду слова і мірныя сходы, і яго неабходна неадкладна і безумоўна вызваліць».

Amnesty International заклікала сваіх прыхільнікаў зьвяртацца да генэральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа з патрабаваньнямі зьняць абвінавачаньні з Банцэра, вызваліць яго і забясьпечыць яму належную мэдычную апеку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я буду рады сустрэць Сакрата на нябёсах», — Ігар Банцэр, які галадае на сухую 16-ы дзень