На горадзенскім «Азоце» да страйку далучыўся 39-ы чалавек

Горадзенскі «Азот»

Бэтоншчык 4-а разраду ўнітарнага горадзенскага прадпрыемства «Азот» Вадзім Кулевіч далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.

«Ня маю намеру больш мірыцца са сваволяй і беззаконьнем, што адбываюцца ў краіне. Я далучаюся да агульнанацыянальнага страйку!» — напісаў Кулевіч у сваёй заяве.

Кулевіч патрабуе сыходу Лукашэнкі, спыненьня гвалту супраць грамадзян і вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Ідзе ў страйк па палітычных матывах бэтоншчык таму, што тыя, хто прымяняе гвалт, а таксама кіраўніцтва «Азоту», адмаўляюцца дзейнічаць паводле закону.

Двума днямі раней да страйку на горадзенскім «Азоце» далучылася інжынэр-хімік з 20-гадовым стажам працы Натальля Шавейка. Агулам, па інфармацыі Свабоды, на прадпрыемстве ўжо 39 чалавек страйкуе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на горадзенскім «Азоце» далучылася інжынэр-хімік з 20-гадовым стажам працы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік страйкаму МТЗ Дылеўскі заклікаў рабочых не выходзіць на працу з 25 сакавіка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйкамы «Азоту», «Нафтану» і БМЗ заявілі пра аб’яднаньне