У Казахстане разьбіўся самалёт, чатыры чалавекі загінулі

Самалёт Ан-26. Ілюстрацыйнае фота

Паблізу аэрапорта Алматы разьбіўся самалёт Ан-26, які ляцеў са сталіцы Казахстану Нур-Султана. На борце самалёта, паводле апошніх зьвестак, былі шэсьць чалавек, чацьвёра зь іх загінулі, двое зь цяжкімі траўмамі дастаўлены ў шпіталь.

Паведамляецца, што самалёт мог пацярпець крушэньне пры заходзе на пасадку, прычыны катастрофы пакуль няясныя.

Казахская служба Радыё Свабода паведамляе, што самалёт належаў памежнай службе Казахстану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гатовыя выканаць любы загад». BYPOL аб перастаноўках у сілавых ведамствах