У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса Івашына

Дзяніс Івашын

Затрыманьне адбылося каля 18-й гадзіны. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дому пад’ехаў сіні мікрааўтобус.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Маці Дзяніса Івашына паведаміла, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Цяпер у доме журналіста адбываецца ператрус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты