Уладзімера і Юрыя Седзянеўскіх, а таксама Жанну Захаркевіч пакаралі 3 гадамі абмежаваньня волі (так званай «хіміі»), Надзею Сьцепанцову —3,5 года «хіміі». Пад варту асуджаных ня бралі.
У справе аб счэпцы пяцёра фігурантаў:
- Родныя сёстры Надзея Сьцепанцова (49 гадоў) і Жанна Захаркевіч (47 гадоў)
- Родныя браты Ўладзь Седзянеўскі (36 гадоў) і Юры Седзянеўскі (39 гадоў)
- Аляксандар Якубоўскі, які пасярод суду зьнік, ён у вышуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ён прыняў такое рашэньне». Які стан музыкі Ігара Банцэра, што трымае сухую галадоўку ў ГорадніУсе маюць вышэйшую адукацыю, раней не судзімыя. Падчас працэсу яны заставаліся на волі.
Чацьвярых, акрамя Аляксандра Якубоўскага, які ў вышуку, прызналі вінаватымі ў парушэньні двух артыкулаў: «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (артыкул 342 КК) і «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» (артыкул 364 КК).
Фігуранты справы аб счэпцы
Пацярпелі 11 міліцыянтаў. Падчас судовага працэсу яны давалі паказаньні зь іншага пакоя, не паказвалі сваіх твараў і не называлі сваіх сапраўдных імёнаў. Некаторыя называлі сваімі хатнімі адрасы горадзенскіх актывістаў.
Паводле абвінавачаньня, пяцёра фігурантаў справы ўдзельнічалі ў пратэставым шэсьці па вуліцы Гарнавых у Горадні 6 верасьня. Яны нібыта пагражалі пацярпелым міліцыянтам гвалтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мы навучымся больш любіць». Моцнае апошняе слова фігурантаў «справы аб счэпцы»У віну ім паставілі тое, што яны ішлі шэрагам, узяўшыся за рукі, і «целамі выпіхвалі супрацоўнікаў са свайго шляху». У выніку шэсьця, па афіцыйнай вэрсіі, аўтапарк і тралейбуснае дэпо панесьлі шкоду на 71 рубель 69 капеек.
6 верасьня 2020 году горадзенцы спрабавалі прайсьці па цэнтры гораду некалькі разоў. Першую калёну разагналі ў раёне вуліцы Гарнавых з жорсткімі затрыманьнямі. Другая калёна, прыкладна з 5 тысяч чалавек, здолела прайсьці некалькі кілямэтраў, пакуль не наткнулася на сьцяну АМАПу. Шэсьце таксама скончылася жорсткімі затрыманьнямі.
На суд сабралася поўная заля
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.