Як паведаміў Андрэй Бастунец агенцтву БелаПАН, яго дапыталі ў якасьці сьведкі ў рамках справы паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Зь яго ўзялі падпіску аб невыдаваньні.
На мінулым тыдні журналісцкая арганізацыя зьвярнулася ў ведамства з просьбай разблякаваць доступ у офіс, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакумэнты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІС10 сакавіка старшыні БАЖ Андрэю Бастунцу патэлефанавалі са Сьледчага камітэту і прапанавалі прыйсьці, каб узяць удзел у аглядзе зьмесьціва сэйфа, забранага падчас ператрусу.
«У сэйфе звычайна захоўваюцца статутныя дакумэнты, пячатка асацыяцыі і працоўныя кніжкі супрацоўнікаў. Нічога з гэтага пакуль што не аддалі», — гаворыцца ў паведамленьні БАЖ па выніках агляду.
16 лютага па пастанове Сьледчага камітэту ператрусы прайшлі ў офісе зарэгістраванай арганізацыі, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. Ад таго часу памяшканьне апячатанае, а рахунак арыштаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне намінавалі БАЖ на прэмію UNESCO і заклікалі афіцыйны Кіеў адрэгаваць на рэпрэсіі ў БеларусіБеларуская асацыяцыя журналістаў — міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Міжнароднай і Эўрапейскай фэдэрацый журналістаў.